Акция "Мы помним!"
В преддверии празднования 75-летия Победы над немецко-фашистскими захватчиками мы дали старт районной акции "Мы помним!", в ходе которой члены районного Совета старшеклассников и пионерские дружины делятся с нами историями ветеранов ВОВ, проживающих в нашем районе.
В течении мая мы будем публиковать эти краткие кусочки их нелегкой жизни на нашем сайте и на официальной странице в Инстаграмм.
Сегодня мы познакомим вас с историей из агрогородка Лясковичи, которую прислал Жоголь Никита.
Усё менш застаецца людзей, якія памятаюць і могуць расказаць пра вайну. Жывымі сведкамі застаюцца тыя, хто ў часы вайны былі дзецьмі. Сёння іх жыццё - частка гісторыі.
У рамках прадсвяточнай акцыі “Не памеркне летапіс Перамог" валанцёрскі атрад Ляскавіцкай сярэдняй школы завітаў да ветэрана педагагічнай працы Рыгора Браіма, чалавека з багатым на падзеі жыццёвым шляхам, на пачатку якога была Вялікая Айчынная вайна.
- Жудасныя былі часы, бедныя і галодныя, - пачаў размову Рыгор Мікалаевіч. - Мне было 4 гады, калі мірнае жыццё раптам абарвалася. Замест шчаслівага дзяцінства ў роднай вёсачцы Ляскавічы, мяне, як і ўсіх савецкіх людзей, чакалі жахі вайны.
У сакавіку 44-га года Рыгора Мікалаевіча, яго брата і маці разам з іншымі жыхарамі Ляскавічаў фашысты пасадзілі ў "душагубку" і павезлі ў Германію, а там іх размеркавалі па нямецкіх гаспадарках.
- Ваііег (фермер - заўв. аўтара) выдзяліў нам жыллё ў сырым падвале. Дарослыя займаліся паляводствам, але нявольнікам даставалася цяжкая, часам самая брудная работа. Зусім маленькім я асвоіў "упраўленне" быкамі, часта быў павадыром. Мне, маленькаму, яны здаваліся велізарнымі.
Па словах Рыгора Мікалаевіча, кармілі іх вельмі бедна, каб не памерлі з голаду. Асноўнай стравай былі вараныя буракі, якія рэзалі кавалкамі і насыпалі ў місы. Яшчэ можна было падсілкавацца зялёным гарохам.
- Есці ўвесь час хацелася, таму еў шмат гароху. I наеўся на ўсё жыццё. Колькі гадоў прайшло, а я і сёння не пераношу не толькі пах гароху, але і выгляд. Гаспадар, рыхтуючыся да вайны, назапасіў правізіі. У яго складзе былі схаваны хлебныя аладкі, нешта накшталт яўрэйскай мацы. Іх я, прызнацца, неаднаразова краў, каб пракарміцца. Рызыкаваў, зразумела, але інакш і не выжылі б.
Не ўсе немцы былі фашыстамі. Адзін з іх нам дапамагаў. Справа ў тым, што апошняга сына ў іх у войска не забіралі, але калі Чырвоная армія фашыстаў падціснула, сталі забіраць. I гэты немец да нас лаяльна ставіўся. У жніўні 45-га нас вызвалілі. Дабіраліся да хаты доўга, на перакідных. Ляскавічы было не пазнаць.
Тэма палону была пад забаронай.
- Такая была палітыка: палонных быць не павінна. Палонны, значыць, здраднік. Нас палохалі, што можна атрымаць тэрмін або з'ехаць у невядомае на 25 гадоў. Таму мы старанна гэты факт хавалі. Нават калі ўступаў у партыю, напісаў што за мяжой ніколі не быў.
Маці Рыгора Мікалаевіча пасля вайны працавала на ферме. Практычная жанчына, калі раздавалі вопратку ў 46-ым годзе, павезла тры мяшкі адзення ў Заходнюю Беларусь, прадала і на грошы набыла карову, якая стала выратаваннем для сям'і.
- Настаў час, калі можна ўжо было не хаваць факт жыцця ў Германіі і карыстацца льготамі, але мне было сорамна. Нават уявіць немагчыма, што я нароўных з бабулямі і дзядулямі папрашу сабе квіток у аўтобусе са зніжаным коштам.
Жыццё пасля вайны Рыгор Мікалаевіч называе нялёгкім. Лічыць, што дзяцінства ў яго не было.
Гаспадары тых дамоў, што засталіся ў Ляскавічах, здавалі пакоі для навучання дзяцей. Такім чынам, школа размяшчалася ў пяці хатах. Чарніла - з буракоў, замест сшыткаў- тканіна, крэйда - перапаленыя косткі жывёл. Замест парт - збітыя з дошак лавы, у народзе іх называлі "казламі".
Скончыўшы 7 класаў, Рыгор Мікалаевіч паступіў у педагагічнае вучылішча ў Петрыкаве (цяпер гэта будынак сярэдняй школы № 1). Два курсы скончыў, а потым перавёўся ў Мазыр.
- Калі прыйшоў выкладаць у Ляскавіцкую школу, у ёй вучыліся ў дзве змены 264 вучні, вайна перапыніла навучальны працэс і дзеці былі розных узростаў. Розніца ва ўзросце паміж мной, настаўнікам, і вучнямі была 2-4 гады. Набраў сабе першы клас з 28 дзетак. Зараз настаўнікі ўзяліся б за галаву. Давеў іх да 4 класа. За гэты час паспеў завочна скончыць Гомельскі педінстытуг па спецыяльнасці "Хімія, Біялогія".
-Хімію, дарэчы, вепьмі любіў. Мы вывучалі агульную, арганічную, калоі-дную і фізічную хімію. А потым спецыяльнасць падпала пад рэформу, таму як хімік быў недавучаны. Стаў - біёлагам. Калі займаўся ў тэхнікуме, нямецкую мову ненавідзеў да такой ступені (таму была прычына), што запратэставаў і перастаў наведваць ) заняткі. Нават мог не атрымаць дып- лом, але ўсё скончылася добра. Мне і зараз, бывае, сніцца, што мяне выключаюць з тэхнікума.
За сваё жыццё выкладаў усё, нават нямецкую мову. Барані Бог, каб урок прапаў! Усё было па раскладзе.
-Жадаю вам, маладому пакаленню, ніколі не бачыць такіх жахаў. Каб у вас заўсёды было шчаслівае дзяцінства, каб здзейсніліся ўсе вашы мары. Поспехаў па жыцці.