Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акция "Мы помним!"

Дата: 4 мая 2020 в 13:51, Обновлено 4 мая 2020 в 14:07
416 просмотров

В преддверии празднования 75-летия Победы над немецко-фашистскими захватчиками мы дали старт районной акции "Мы помним!", в ходе которой члены районного Совета старшеклассников и пионерские дружины делятся с нами историями ветеранов ВОВ, проживающих в нашем районе.
В течении мая мы будем публиковать эти краткие кусочки их нелегкой жизни на нашем сайте и на официальной странице в Инстаграмм.

Сегодня мы познакомим вас с историей из агрогородка Лясковичи, которую прислал Жоголь Никита.

       Усё менш застаецца  людзей, якія памятаюць і могуць расказаць пра вайну. Жывымі сведкамі застаюцца тыя, хто ў часы вайны былі дзецьмі. Сёння іх жыццё - частка гісторыі.

У рамках прадсвяточнай  акцыі “Не памеркне летапіс Перамог" валанцёрскі атрад Ляскавіцкай сярэдняй школы завітаў да ветэрана педагагічнай працы Рыгора Браіма, чалавека з багатым на падзеі жыццёвым шляхам, на пачатку якога была Вялікая Айчынная вайна.

-         Жудасныя былі часы, бедныя і галодныя, - пачаў размову Рыгор Мікалаевіч. - Мне было 4 гады, калі мірнае жыццё раптам абарвалася. Замест шчаслівага дзяцінства ў роднай вёсачцы Ляскавічы, мяне, як і ўсіх савецкіх людзей, чакалі жахі вайны.

У сакавіку 44-га года Рыгора  Мікалаевіча, яго брата і маці разам з іншымі жыхарамі Ляскавічаў фашысты пасадзілі ў "душагубку" і павезлі ў Германію, а там іх размеркавалі па нямецкіх гаспадарках.

-         Ваііег (фермер - заўв. аўтара) выдзяліў нам жыллё ў сырым падвале. Дарослыя  займаліся  паляводствам, але нявольнікам  даставалася цяжкая, часам самая брудная  работа. Зусім  маленькім  я асвоіў "упраўленне" быкамі, часта быў  павадыром. Мне, маленькаму,  яны здаваліся  велізарнымі.

Па словах Рыгора Мікалаевіча,  кармілі іх вельмі бедна, каб не памерлі з голаду. Асноўнай стравай былі вараныя буракі, якія рэзалі кавалкамі і насыпалі ў місы. Яшчэ можна было падсілкавацца  зялёным гарохам.

-         Есці ўвесь час хацелася, таму еў шмат гароху. I наеўся на ўсё жыццё. Колькі  гадоў прайшло, а я і сёння не пераношу  не толькі пах гароху, але і выгляд. Гаспадар,  рыхтуючыся да вайны,  назапасіў правізіі. У яго складзе былі схаваны  хлебныя аладкі, нешта  накшталт яўрэйскай мацы. Іх я, прызнацца,  неаднаразова  краў, каб пракарміцца. Рызыкаваў, зразумела, але інакш і не выжылі б.

Не ўсе немцы былі фашыстамі. Адзін з іх нам дапамагаў. Справа ў тым, што апошняга сына ў іх у войска не забіралі, але калі  Чырвоная армія фашыстаў падціснула, сталі забіраць. I гэты немец да нас лаяльна  ставіўся. У жніўні 45-га нас вызвалілі. Дабіраліся да хаты доўга, на перакідных. Ляскавічы было не пазнаць.

Тэма палону была пад забаронай.

-         Такая была палітыка: палонных  быць не павінна. Палонны, значыць, здраднік. Нас палохалі, што можна атрымаць  тэрмін  або з'ехаць у невядомае на 25 гадоў. Таму мы старанна гэты факт хавалі. Нават калі ўступаў у партыю, напісаў што за мяжой ніколі не быў.

Маці Рыгора Мікалаевіча пасля вайны  працавала на ферме. Практычная жанчына,  калі раздавалі вопратку ў 46-ым годзе, павезла тры мяшкі адзення ў Заходнюю Беларусь, прадала і на грошы набыла карову, якая стала выратаваннем для сям'і.

-         Настаў час, калі можна ўжо было не хаваць факт жыцця ў Германіі і карыстацца льготамі, але мне было сорамна. Нават уявіць немагчыма, што я нароўных з бабулямі і дзядулямі папрашу сабе квіток у аўтобусе са зніжаным коштам.

Жыццё пасля вайны Рыгор Мікалаевіч называе нялёгкім. Лічыць, што дзяцінства ў яго не было.

Гаспадары тых дамоў, што засталіся ў Ляскавічах, здавалі пакоі для навучання дзяцей. Такім чынам, школа размяшчалася ў пяці хатах. Чарніла - з буракоў,  замест сшыткаў- тканіна, крэйда - перапаленыя косткі жывёл. Замест парт - збітыя з дошак лавы, у народзе іх называлі "казламі".

Скончыўшы 7 класаў, Рыгор Мікалаевіч  паступіў у педагагічнае вучылішча ў Петрыкаве (цяпер гэта будынак сярэдняй школы № 1). Два курсы скончыў, а потым перавёўся ў Мазыр.

-         Калі прыйшоў выкладаць у Ляскавіцкую школу, у ёй вучыліся ў дзве змены  264 вучні, вайна перапыніла навучальны працэс і дзеці былі розных узростаў. Розніца ва ўзросце паміж мной, настаўнікам, і вучнямі была 2-4 гады. Набраў сабе першы клас з 28 дзетак. Зараз настаўнікі  ўзяліся б за галаву. Давеў  іх да 4 класа. За гэты час паспеў завочна  скончыць  Гомельскі педінстытуг па спецыяльнасці "Хімія, Біялогія".

-Хімію, дарэчы, вепьмі любіў. Мы вывучалі агульную, арганічную, калоі-дную і фізічную хімію. А потым спецыяльнасць падпала пад рэформу,  таму як хімік быў недавучаны. Стаў - біёлагам. Калі займаўся ў тэхнікуме,  нямецкую мову ненавідзеў да такой ступені (таму была прычына), што запратэставаў і перастаў наведваць ) заняткі. Нават мог не атрымаць дып-  лом, але ўсё скончылася добра. Мне і зараз, бывае, сніцца, што мяне выключаюць з тэхнікума.

За сваё жыццё выкладаў  усё,  нават нямецкую мову. Барані Бог, каб урок прапаў!  Усё было па раскладзе.

-Жадаю вам, маладому пакаленню, ніколі не бачыць такіх жахаў. Каб у вас заўсёды было шчаслівае дзяцінства, каб здзейсніліся ўсе вашы мары. Поспехаў па жыцці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.