Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Эстафета “Полымя міру” на петрыкаўшчыне!

Дата: 7 июня 2019 в 20:42, Обновлено 7 июня 2019 в 20:48
463 просмотра

Вось і прыйшла чарга Петрыкаўшчыне сустракаць факеланосцаў эстафеты “Полымя міру”. Гэта ганаровы і адказны момант для ўсіх, бо прысвечана эстафета знакаваму і маштабнаму мерапрыемству міжнароднага ўзроўню, якое днямі адбудзецца ў нашай краіне і пакіне добры след на доўгія дзесяцігоддзі ў гісторыі спартыўнага і культурнага жыцця Беларусі.

II Еўрапейскія гульні – гэты выраз цяпер на вуснах амаль кожнага беларуса. Пра мерапрыемства ведаюць і малыя, і дарослыя.

Прыемна, што наш рэгіён таксама ўвайшоў у праграму эстафеты агню “Полымя міру”, і 8 чэрвеня полымя прыбудзе ў “турыстычны” аграгарадок Ляскавічы.

Як паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДУ Нацыянальны парк “Прыпяцкі” Вольга Прыходзька, урачыстая частка мерапрыемства пачнецца ў гэты дзень у 14 гадзін каля Музея прыроды. Адкрые ўрачыстасць генеральны дырэктар НП “Прыпяцкі” Сцяпан Бамбіза. Факеланосцаў будуць сустракаць больш за паўсотні гледачоў са сцяжкамі, шарамі і кветкамі. Тут на сцэне і запаляць сімвалічнае полымя. Свае, так сказаць, фірмовыя дыпломы і значкі супрацоўнікі нацпарка ўручаць гасцям на памяць.

Далей прадугледжана наведванне сафары-парку. Гасцям будзе прапанаваны цудоўны цягнічок, які правязе па  казачных сцежках парка. Магчыма, сапраўдныя алені ці яшчэ які дзікі звер таксама выйдуць павітаць удзельнікаў эстафеты.

Пасля экскурсіі па сафары-парку дэлегацыя накіруецца на наберажную ракі Прыпяць. Тут на баржы будуць арганізаваны фота і відэаздымкі з факеланосцамі.

Фінішуе мерапрыемства зноў каля Музея прыроды. Дарэчы, госці паспрабуюць арыгінальныя і непаўторныя стравы ляскавіцкіх повараў.

Як адзначыла Вольга Рыгораўна, мерапрыемства ў гэты дзень разлічана на тры гадзіны. Так што ў 17 гадзін адбудзецца ўрачыстае развітанне.

А далей “Полымя свету” накіруецца на старадаўнюю Тураўшчыну. Пра тое, як пройдзе мерапрыемства ў аграгарадку Ляскавічы, больш падрабязна мы раскажам пасля яго правядзення.

(источник: сайт газеты "Петриковские новости". Автор: Инна Гиленко )

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.