Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адкрыты праект «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“»

Дата: 15 августа 2018 в 09:24
510 просмотров

ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПРАВЯДЗЕННІ АДКРЫТАГА ПРАЕКТА
«ВІРТУАЛЬНАЯ ФОТАЗАМАЛЁЎКА „МАЯ РОДНАЯ ВУЛІЦА“»

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Палажэнне аб правядзенні адкрытага праекта «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“», прысвечанага Году малой радзімы (далей – Палажэнне), рэгламентуе парадак яго правядзення, патрабаванні да ўдзельнікаў, парадак рэгістрацыі ўдзельнікаў, тэрміны правядзення і дзейнічае да завяршэння ўсіх мерапрыемстваў. Праект праводзіцца на аснове прынцыпа адкрытасці доступу і добраахвотнасці ўдзелу.

1.2. Палажэнне аб правядзенні адкрытага праекта «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“», аб’ява, інфармацыйны ліст аб правядзенні мерапрыемства размяшчаюцца на нацыянальным адукацыйным партале (http://adu.by) у раздзеле «Мая родная вуліца», афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ПРАЕКТА

2.1. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў для захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны розных рэгіёнаў Беларусі.

2.2. Задачамі праекта з’яўляюцца:

·                знаёмства ўсіх зацікаўленых з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі;

·                падтрымка творчых ініцыятыў;

·                спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў праекта.

3. АРГАНІЗАТАР ПРАЕКТА

3.1. Арганізатарам праекта з’яўляецца упраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг Адукацыйнага цэнтра Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Арганізатар).

3.2. Для арганізацыі і правядзення мерапрыемства Арганізатар фарміруе арганізацыйны камітэт праекта (далей – Аргкамітэт).

3.3. Аргкамітэт адказвае на пытанні ўдзельнікаў, разглядае прапановы па арганізацыі і навукова-метадычным забеспячэнні мерапрыемства.

3.4. Рашэнні Аргкамітэта прымаюцца на пасяджэннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Аргкамітэт мае права прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага складу Аргкамітэта. Рашэнне Аргкамітэта лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэнні членаў Аргкамітэта.

4. УДЗЕЛЬНІКІ ПРАЕКТА І ЎМОВЫ ЎДЗЕЛУ

4.1. Праект з’яўляецца адкрытым па складзе ўдзельнікаў. Дасылаць работы могуць усе жадаючыя. Работы прымаюцца як ад асобных удзельнікаў, так і ад аўтарскіх калектываў.

4.2. Удзел у праекце з’яўляецца бясплатным.

5. ПАТРАБАВАННІ ДА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ПРЕКТА

5.1. Удзельнік праекта ў працэсе правядзення падае заяўку па вызначанай форме (гл. Дадатак) і накіроўвае разам з ёй творчую работу – фотазамалёўку – на электронны адрас olimp.unibel@gmail.com з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Віртуальная фотазамалёўка „Мая родная вуліца“».

5.2. Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення праекта.

5.3. Кожная творчая работа суправаджаецца асобнай заяўкай.

5.4. Для ўдзелу ў праекце забараняецца падаваць матэрыялы, якія раней былі размешчаны ў Інтэрнэце.

5.5. Работы, прадстаўленыя на мерапрыемства, не рэцэнзуюцца і назад не вяртаюцца.

5.6. Па завяршэнні праекта работы, прадстаўленыя ўдзельнікамі, прызнаюцца ўласнасцю Арганізатара.

6. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ ПРАЕКТА

6.1. Тэрміны правядзення мерапрыемства: красавік – снежань 2018 года.

6.2. Творчая работа – фотазамалёўка – серыя фатаграфій, якія ў адвольнай мастацкай форме распавядаюць пра сваю родную вуліцу і могуць быць выкананы ў інфармацыйна-пазнавальным або лірычным жанрах. Матэрыял павінен таксама суправаджацца кароткімі тэкставымі каментарыямі.

6.3. Работы будуць размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by) у раздзеле «Мая родная вуліца», афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

7. ТЭХНІЧНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ТВОРЧЫХ РАБОТ

7.1. Тэхнічныя патрабаванні да работ:

          колькасць фатаграфій – ад 6 да 10;

          памер кожнай фатаграфіі – 2500х2000 пікселяў;

          максімальны дазвол кожнай фатаграфіі – 150 dpi;

          дапушчальныя фарматы фатаграфій – JPEG, PNG;

          максімальны аб’ём фотазамалёўкі – не больш за 150 Мб;

          кароткае апісанне кожнай фатаграфіі.

7.2. Да ўдзелу ў праекце не дапускаюцца работы, якія не адпавядаюць акрэсленым вышэй патрабаванням.

 

Дадатак

Заяўка

на ўдзел у праекце «Віртуальная фотазамалёўка
„Мая родная вуліца“»

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЎДЗЕЛЬНІКА

Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам)

Дата нараджэння

Кантактны тэлефон

Электронная пошта

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ТВОРЧУЮ РАБОТУ

Назва работы

Жанр работы

Заўвагі:

1.             Калі творчая работа выканана аўтарскім калектывам, у заяўцы ўказваюцца звесткі пра кожнага ўдзельніка.

2.             Усе пазіцыі ў заяўцы павінны быць запоўнены.

3.             Заяўка, аформленая не ў адпаведнасці з патрабаваннямі, разглядацца не будзе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.